Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абвінаваціў літоўцаў у кантрабандзе цыгарэтаў зь Беларусі


Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота

Літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на мэтэаралягічных зондах. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на ​​пытаньне журналістаў, перадае БЕЛТА.

Паводле Лукашэнкі, самі грамадзяне Літвы на фоне закрыцьця заходнімі суседзямі Беларусі межаў вырашылі зарабіць на перапродажы цыгарэт. Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў такія ўмовы іх паставілі ўласныя ўлады, спыніўшы нармальныя гандлёвыя сувязі і пабудаваўшы плот на мяжы.

«Улады літоўскія і польскія — вы вінаватыя, што так адбываецца. Вы навошта паставілі людзей у такія ўмовы? Навошта вы іх штурхнулі на шлях злачынства?» — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго беларускія грамадзяне абсалютна легальна набывалі на вытворчасьці цыгарэты і перадавалі літоўцам, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі, «атрымліваючы свой навар». І ўжо самі літоўцы сваім хаўрусьнікам перапраўлялі тавар з дапамогай паветраных шароў. Выгада заключалася ў розьніцы коштаў на цыгарэты ў Беларусі і краінах ЭЗ, лічыць Лукашэнка.

Што папярэднічала

Літва закрыла мяжу 27 кастрычніка пасьля шэрагу інцыдэнтаў, зьвязаных з запускам з тэрыторыі Беларусі дзясяткаў паветраных балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Праз гэта некалькі разоў спыняў дзейнасьць віленскі аэрапорт і адзін раз — ковенскі.

Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да 30 лістапада з магчымасьцю падаўжэньня.

Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы.

28 кастрычніка Польшча заявіла, што гатовая адкрыць два памежныя пераходы зь Беларусьсю ў лістападзе. Але 30 кастрычніка пасьля кансультацый зь Літвой перанесла гэты неназваны тэрмін яшчэ на некалькі тыдняў.


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG