Менгарвыканкам зацьвердзіў памер платы за паркоўку ў сталіцы. Адказнай арганізацыяй у рэгуляваньні пытаньня стала «Паркоўкі сталіцы». Яна мае права спаганяць плату, фіксаваць неўнясеньне яе або ўнясеньне ня ў поўным памеры, а таксама весьці разглядаць пададзеныя пазовы і прэтэнзіі.
Устаноўлена, што час бясплатнага знаходжаньня транспартнага сродку на платнай аўтамабільнай паркоўцы, у тым ліку для пасадкі (высадкі) пасажыраў, пагрузкі (разгрузкі) тавараў складае 15 хвілін з моманту ўезду на паркоўку.
Памер платы ў выпадку неўнясеньня платы за паркоўку або ўнясеньня ня ў поўным аб’ёме або несвоечасовай аплаты складае 42 рублі (столькі складае 1 базавая велічыня).
Дакумэнт акрэсьлівае пералік платных парковак, якія падзеленыя на тры зоны.
У зону 2 уключаны 103 паркоўкі, а ў зону 3 — 22 паркоўкі.
У першай зоне тарыф на паркоўку ў Верхнім горадзе складзе 7 рублёў за першую гадзіну, а 3 рублі за наступную гадзіну. А на дзьвюх іншых паркоўках з гэтай зоны тарыф складзе 2 рублі за гадзіну.
Тарыф у другой зоне складзе 2 рублі за гадзіну, а ў трэцяй — 1 рубель за гадзіну. Пры гэтым для транспартных сродкаў для перавозкі пасажыраў, якія маюць больш за 8 месцаў, акрамя месца кіроўцы, тарыфы складуць 4 і 3 рублі адпаведна.
Зьмены ў правілы рэгуляваньня парковак і тарыфы ўступілі ў сілу з моманту апублікаваньня.
Форум