Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BelPol: група «Альфа» пасьля 2020 году атрымала сама меней 13 браняваных аўтамабіляў для аховы кіраўніцтва КДБ


КДБ у Менску. Ілюстрцыйнае фота
КДБ у Менску. Ілюстрцыйнае фота

Арганізацыя былых сілавікоў BelPol паведаміла аб атрыманьні сакрэтных дакумэнтаў, якія тычацца групы «Альфа» Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

Як адзначаецца ў расьсьледаваньні арганізацыі, цяпер у гэтым падразьдзеле служаць прыблізна 270 вайскоўцаў, у тым ліку жанчыны.

У структуры групы «Альфа» — 15 падразьдзелаў рознай спэцыялізацыі. Асноўная частка — прыблізна 50% — гэта так званыя байцы-штурмавікі, ёсьць некалькі групаў снайпэраў, выбухатэхнікаў, дзьве групы баявой мэдыцыны, дзьве групы апэратараў бесьпілётнікаў. Апроч таго, у складзе «Альфы» ёсьць спэцыялісты, якія працуюць на вышыні, сувязісты, інструктары баявой падрыхтоўкі, перамоўнікі з тэрарыстамі, кінолягі й іншыя.

Згодна з інфармацыяй BelPol, пасьля 2020 году гэты падразьдзел атрымаў дадатковую тэхніку і ўзбраеньне — расейскую і беларускую браняваную тэхніку, на якую можна ўсталёўваць кулямётныя ці аўтаматныя модулі. Апроч таго, для патрэбаў «Альфы» і кіраўніцтва КДБ пад яе аховай за сродкі дзяржаўнага бюджэту набылі ня менш за 13 легкавых аўтамабіляў з прыхавай бранёй Toyota і Mercedes-Benz. Гэтыя аўтамабілі камплектавалі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і пастаўлялі праз Расею. Кошт аднаго такога аўтамабіля можа пераавышаць 500 тысяч даляраў.

У расьсьледаваньні BelPol таксама расказалі, якія дроны, у тым ліку ўдарныя, ёсьць на ўзбраеньні «Альфы», як афармляліся кантракты і якія кампаніі прыкрывалі гэтыя закупкі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG