У фондзе паведамілі, што кантактуюць з пацярпелымі «праз давераных асоб», каб зразумець, якая менавіта дапамога зараз патрэбная.
«Мы падбяром найбольш бясьпечны і далікатны спосаб зносін, каб дапамагчы вам з максымальнай павагай да вашай ананімнасьці і адчувальнасьці тэмы», — гаворыцца ў звароце BySol.
Аднак што значыць дапамагчы і кампэнсаваць урон?
Новы кіраўнік фонду Віталіюс Моцкус у камэнтары Свабодзе падкрэсьлівае далікатнасьць пытаньня. Ён адзначае, што варта надалей захаваць ананімнасьць гэтых жанчын. Складанасьць таксама ў тым, што яны зьвярталіся не наўпрост у фонд.
«Важна ў іх запытаць, што яны думаюць. Каб не было так, што мы ўмоўна скажам: мы зараз вам выплацім па тысячы эўра. Як гэта ўспрымецца? „Вы ацэньваеце шкоду нам? Хочаце адкупіцца? Адкупіліся і забыліся?“ Каб так не ўспрымалася. Або скажам: кожная — да псыхоляга. А яна скажа: „А я не хачу“. Як збалянсаваць працэс такога далікатнага кантакту, зважаючы на недавер да нас?» — разважае Моцкус.
Пакуль у фондзе не вызначыліся, якая гэта будзе дапамога. Яна будзе залежаць ад саміх пацярпелых. Іх просяць зьвяртацца ў фонд ці самастойна, калі яны маюць на гэта сілы, ці праз давераных асобаў.
Вялікую гісторыю фонду BySol чытайце ў артыкуле Свабоды.
Форум