Рэйтынг базуецца на дадзеных Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і разьмяркоўвае пашпарты ў адпаведнасьці з колькасьцю дзяржаваў, у якія іх уладальнікі могуць прыехаць бязь візы ці без папярэдняй падачы дакумэнтаў на яе.
Уладальнікі пашпарту Сынгапура могуць бязь віз наведаць 193 краіны, Паўднёвай Карэі — 190, Японіі — 189.
Беларусь сёлета заняла 66 месца — зь беларускім пашпартам бязь віз можна наведаць 80 краін. У 2021-ым беларускі пашпарт займаў 70 месца з магчымасьцю бязьвізавага наведваньня 75 краін, у 2015 годзе — 78, у 2007-2009 гадах — 63 месца.
Усе суседзі Беларусі месьцяцца ў рэйтынгу пашпартоў значна вышэй: Польшча — на 7 (185 краін), Латвія — на 10-ым (182 краіны), Літва — на 11-м радку (181 краіна), Украіна — на 13 месцы (144 краіны), Расея — на 50 месцы (114).
Форум