Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 88 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Агульны лік затрыманых значна большы, бо затрыманьні адбываюцца дагэтуль па ўсёй Беларусі, але найбольш — у Гомельскай вобласьці.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» пацьвердзілі інфармацыю аб сама меней 88 фігурантах «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту.

«З пачатку верасьня ў „сьпіс экстрэмістаў“ дадалі 68 чалавек, асуджаных за „садзейнічаньне экстрэмізму“. Гэта больш за траціну ад усіх людзей, якіх дадалі ў сьпіс за гэты час. Частка з гэтых людзей — фігуранты „справы Гаюна“, пра якіх невядома праваабаронцам», — адзначылі ў цэнтры «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію з накіраваньнем», так і калёнію. Справы некаторых людзей перадаюць зь Менску ў рэгіянальныя суды.

Telegram-ініцыятыва «Беларускі Гаюн» займалася зьбіраньнем зьвестак пра перамяшчэньне расейскіх войскаў. Зьвесткі дапамагалі ўкраіснкаму боку арыентавацца ў становішчы і ацэньваць пагрозы.

Пра тое, што сілавікі маюць доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», стала вядома на пачатку лютага. Кіраўнік праекту Антон Матолька публічна прызнаў факт узлому і праз два дні пасьля гэтага заявіў аб спыненьні працы «Гаюна». З таго часу праект, які стаў важнай крыніцай інфармацыі для беларускіх, украінскіх і міжнародных мэдыя, больш не публікуе зьвестак аб дзеяньнях расейскіх і беларускіх вайскоўцаў.

Праваабаронцы прагназуюць, што колькасьць фігурантаў «справы Гаюна» можа дасягнуць 1000 чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG