Іншаземцам, якія жывуць у Расеі, у тым ліку грамадзянам Беларусі, а таксама тым, хто часта прыяжджае ў РФ у дзелавых ці асабістых справах, для працягу выкарыстаньня SIM-картаў расейскіх сотавых апэратараў трэба было да 1 ліпеня здаць свае біямэтрычныя даныя. Гэта ж тычыцца і куплі новых расейскіх SIM-картаў.
Пра гэта Сяргей Глазьеў паведаміў жарналістам пасьля сустрэчы з старшынёй Савету рэспублікі Натальляй Качанавай, паведамляе БелТА.
«Такая працэдура ў Расеі была зьвязана з патрабаваньнем бясьпекі. Дыскрымінацыі тут не было, бо гэта тычылася і расейскіх, і беларускіх грамадзян. Але расейскія грамадзяне маглі гэта рабіць праз сыстэму „Госуслуги“ дыстанцыйна. У беларускіх грамадзян да сыстэмы „Госуслуги“ ў Расеі простага доступу не было. Таму ўзьнікала праблема чэргаў», — растлумачыў Сяргей Глазьеў.
Ён выказаў спадзеў, што ў будучыні расейскія «Госуслуги» і беларускі партал Е-Паслуга аб’яднаюць, і беларусы змогуць зарэгістравацца на расейскіх «Госуслугах», не выяжджаючы зь Беларусі:
«Каб гэтыя інфармацыйныя сыстэмы маглі апэратыўна абменьвацца дадзенымі для пацьверджаньня іх дакладнасьці. І тады можна, не выяжджаючы з Беларусі, прайсьці перарэгістрацыю на расійскіх „Госуслугах“. Спадзяемся, што мы гэтыя праблемы хутка вырашым» , — распавёў Сяргей Глазьеў.
Форум