Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 13 кастрычніка: у Менску асудзілі супрацоўніка банку, на Магілёўшчыне — музэйніка


Суд у Менску, архіўнае фота
Суд у Менску, архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Супрацоўніка банку асудзілі за заклікі «супраць нацыянальнай бясьпекі»

Менскі гарадзкі суд асудзіў 34-гадовага Сяргея Пяткевіча паводле артыкулу аб «закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» (частка 3 артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу).

Сяргея затрымалі вясной 2025 году. Санкцыя інкрымінаванага яму артыкулу — да 12 гадоў калёніі. Дакладны прысуд Сяргею невядомы, аднак ён ужо набыў моц, Пяткевіча накіравалі ў калёнію, піша «Наша Ніва».

Сяргей Пяткевіч — мянчук, спэцыяліст у бясьпецы, працаваў спачатку ў «МТБанку», потым у «БСБ Банку». На свабодзе ў Сяргея засталіся жонка і малы сын.

Асудзілі працаўніка музэю

26-гадовага Яўгена Старавойтава, краязнаўцу і аўтара блогу «Магілёўскія хронікі», асудзілі паводле артыкулу аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (часткі 1 і 2 артыкулу 361-4 КК), піша «Наша Ніва». Імаверна, яго судзілі ў справе «Беларускага Гаюна».

Старавойтаў працуе ў Клічаўскім краязнаўчым музэі, вёў блог «Магілёўскія хронікі». Затрымалі яго ў траўні 2025 году, некалькі месяцаў ён правёў у СІЗА, пасьля чаго яго асудзілі на «хатнюю хімію».

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG