Як паведаміў расейскі тэлеканал «Крым 24», дэлегацыя ўсклала кветкі да абэліску Перамогі ў цэнтры беларускай сталіцы.
«Дэлегацыя таксама наведае Горадню і Іўе. Апроч таго, будзе падпісаны шэраг пагадненьняў у розных сфэрах», — адзначаецца ў паведамленьні.
У той жа час на афіцыйных сайтах уладаў Менску, Горадні і Іўя інфармацыі аб «Днях Крыму» і іх праграме няма.
Раней кіраўнік рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі РФ «Беларусы Крыму» Раман Чагрынец паведамляў, што «праграма насычаная і ўключае ў сябе і палітычную частку, і вялікі культурны блёк».
Паводле яго, асаблівая ўвага будзе сканцэнтравана на крымскататарскай культуры.
Іўе гістарычна лічыцца татарскай сталіцай Беларусі, тут жыве найбольш татараў.
«Дні Крыму» пачынаюцца 23 верасьня і будуць працягвацца да 26 верасьня. У Беларусі іх праводзяць пяты раз.
Беларусь пачала ўмацоўваць кантакты з анэксаваным Расеяй Крымам пасьля расейскага поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе:
- У верасьні 2022 году пагадненьне аб супрацы падпісалі Менск і горад Севастопаль
- У сакавіку 2023 году дамову аб супрацы падпісалі Віцебскі аблвыканкам і акупацыйныя ўлады Крыму
- У чэрвені 2024 году ўлады Віцебску і Віцебскай вобласьці падпісалі пагадненьні з акупацыйнымі ўладамі Сімферопалю, Феадосіі і Сакаўскім раёнам Крыму, а таксама пратакол аб намерах стварэньня свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск – Крым».
Форум