Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой у чарзе стаяць больш за 1700 грузавікоў. У Польшчы знайшлі яшчэ 4 расейскія дроны


У пункце пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) уезду ў Латвію чакаюць 570 грузавікоў і 23 аўтобусы. Ілюстрацыйнае фота
У пункце пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) уезду ў Латвію чакаюць 570 грузавікоў і 23 аўтобусы. Ілюстрацыйнае фота

Выезд у Польшчу з тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ закрыты.

Выезду зь Беларусі ў Літву і Латвію ў трох пунктах пропуску чакаюць 1710 грузавых аўтамабіляў. Як адзначаецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, у пункце пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) сабралася 570 грузавікоў і 23 аўтобусы.

У Беняконях (зь літоўскага боку Салечнікі (Шальчынінкай) — 580 фур і 40 легкавых аўтамабіляў, у Каменным Логу (зь літоўскага боку Меднікі (Мядзінінкай) — 560 грузавікоў і 130 легкавых аўтамабіляў. Аўтобусаў на гэтых двух пунктах пропуску няма.

Мяжа паміж Беларусьсю і Польшчай усё яшчэ застаецца закрытай.

У Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведамілі, што знайшлі аскепкі яшчэ 4 расейскіх дронаў, якія заляцелі на польскую тэрыторыю ў ноч на 10 верасьня. Раней у розных гарадах Польшчы знайшлі 18 бесьпілётнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG