«Здаецца, мы згубілі Індыю і Расею, якія перайшлі да глыбокага і цёмнага Кітая. Жадаю ім доўгай і квітнеючай сумеснай будучыні!» — напісаў Трамп.
На фота, зробленым падчас нядаўняга саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) ў Кітаі, кітайскі лідэр Сі Дзіньпін выходзіць з дзьвярэй з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, за імі ідзе прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі.
СМІ раней паведамлялі аб канфлікце паміж Трампам і Модзі і аб тым, што індыйскі прэмʼер перастаў адказваць на званкі з Вашынгтону. Злучаныя Штаты нядаўна ўвялі адносна Індыі дадаткае мыта — у тым ліку ў сувязі з закупкамі гэтай краінай расейскай нафты. З Уладзімірам Пуціным Трамп нядаўна сустракаўся на Алясцы, абодва лідэры ацанілі вынікі сустрэчы як добрыя. Аднак ніякага прагрэсу па пытаньні завяршэньня вайны ва Ўкраіне, якога дамагаецца Трамп, дасягнута да гэтага часу не было. Трамп апошнім часам неаднаразова казаў, што «расчараваны» Пуціным.
Некалькімі днямі раней прэзыдэнт ЗША ўжо камэнтаваў візыт Пуціна ў Кітай і саміт ШАС. Трамп выказаў меркаваньне, што Сі Дзіньпін, Пуцін і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын, якія сабраліся разам на ваенным парадзе ў Пэкіне, «ладзяць змову» супраць ЗША. У Крамлі гэта адпрэчылі і выказалі здагадку, што Трамп іранізуе.
Форум