Грамадзянку Вялікай Брытаніі асудзілі паводле пратэсных артыкулаў
52-гадовую грамадзянку Брытаніі Юлію Фэнэр затрымалі вясной мінулага года пры перасячэньні беларускай мяжы. Жанчыну абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» і «ўдзеле ў пратэстах» і асудзілі да зьвяволеньня. Праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай, піша «Вясна».
Юлія Фэнэр мае два грамадзянствы — беларускае і брытанскае. Яе затрымалі на мяжы 31 сакавіка 2024 года пры спробе заехаць у Беларусь. Ёй прад’явілі абвінавачваньні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Сутнасьць абвінавачваньняў праваабаронцам невядомая. Затрыманую зьмясьцілі ў СІЗА да суду.
21 жніўня Юлію асудзілі да сямі гадоў зьняволеньня.
Віцябляніна асудзілі за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і судзьдзі
Пра гэта стала вядома з абноўленага 5 верасьня пераліку асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці» на сайце МУС Беларусі.
Сяргей Тулінаў прызнаны вінаватым паводле ч.1 арт. 368, арт.369 і арт.391 КК РБ. Яго справу разглядаў Віцебскі абласны суд.
На сайце сайта МУС, пазначана, што мужчына «адбывае пакараньне». Паводле сацсетак, Сяргей Тулінаў жанаты і мае траіх малалетніх дзяцей, піша «Вясна».
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 14 чалавек.
Агульная колькасьць палітычных зьняволеных, пра якіх вядома праваабаронцам, вырасла да 1198.
- Раман Весялоўскі
- Алеся Вяроўкіна
- Аляксандар Дулеба
- Ігар Караткоў
- Ірына Кішкурна
- Кірыл Лескець
- Андрэй Матусенка
- Тацяна Мінец
- Вольга Нікалаева
- Аляксандар Рыбчанка
- Тацяна Стасева
- Дзьмітры Трухан
- Юлія Фэнэр
- Кірыл Худзякоў
Паводле ініцыятывы Dissidentby.com у Беларусі цяпер 1328 палітвязьняў.
Тацяну Маханёк, праграмістку і мадэль зь Віцебску, асудзілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). У 2023 годзе яе ўжо штрафавалі за «распаўсюд экстрэмізму». Цяпер, паводле праваабаронцаў «Вясны», яна, імаверна, атрымала «хімію».
У Гомлі абласны суд асудзіў Анастасію Раеўскую, шматдзетную маці з вёскі Каменка Мазырскага раёну, паводле арт. 361-4 КК. Яна разам з мужам выхоўвае траіх дзяцей. Паводле праваабаронцаў, прысуд, верагодна, «хатняя хімія», паведаміла «Гомельская Вясна».
Яшчэ 68 чалавек у «экстрэмісцкім» сьпісе
МУС уключыла амаль 70 чалавек у «сьпіс грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці». У выніку там цяпер 5745 асобаў, паведаміла «Вясна».
- Міраслаў Аўсянік
- Уладзіслаў Артынскі
- Андрэй Асіпенка
- Дзьмітры Багамяка
- Дзяніс Бадытчык
- Дзьмітры Вольскі
- Іван Гаўрыленка
- Андрэй Гур’янчык
- Алеся Жукоўская
- Паліна Зыль
- Ягор Ісьпянькоў
- Сьвятлана Каваленка
- Ілона Каласоўская
- Аляксандр Калянковіч
- Яўген Каранкевіч
- Альбэрт Карстэн
- Ілона Квач
- Ціхан Клюкач
- Ілля Князеў
- Павел Кохновіч
- Аляксандар Куксаў
- Ўладзімір Лапо
- Раман Латушкін
- Аляксандар Лявончыкаў
- Марыя Ляпешка
- Пётр Лунёў
- Яўген Макар
- Аляксей Манчынскі
- Варвара Марцінчык
- Тацяна Маханёк
- Віктар Мекка
- Ігар Мелеш
- Аліна Мысьлівец
- Андрэй Нажэеў
- Сяргей Нежавец
- Іван Палевікоў
- Алена Панкова
- Марыя Пазьняк
- Яўгенія Пліска
- Аляксандр Пятроўскі
- Анастасія Раеўская
- Юры Рубашэнка
- Яўген Салохін
- Дар’я Семашкевіч
- Яўген Скараход
- Аляксандар Сітнік
- Алег Слабуха
- Віталь Сталяроў
- Леанід Сярэбранікаў
- Арцём Сямёнаў
- Вячаслаў Сямёнаў
- Аляксей Тарасевіч
- Марына Токарава
- Сяргей Тулінаў
- Дзьмітры Цянькоў
- Алег Хільчук
- Андрэй Хрышчановіч
- Максім Чарняк
- Ірына Чыгрына
- Анжэліка Шабанава
- Арсеній Шагбутдзінаў
- Аляксандар Шашко
- Аліна Шаўцова
- Леанід Шпец
- Ігар Шэршань
- Ірына Шумейка
- Віталь Шышлоў
- Вераніка Яноўская
- Раман Яроменка
Улады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» яшчэ 7 рэсурсаў
- Telegram-канал «Telegram Беларусь»
- YouTube-канал «Эх, Саня!»
- Threads-старонку «Belsat TV»
- TikTok-старонкі «Витёк», «Fresh Novosti», «UHODI OFFICIALLY», «Self-Proclamed St.Lukeria»
У ЗША пад арыштам і пагрозай дэпартацыі беларус, якому пагражае палітычны перасьлед
Іміграцыйныя ўлады ЗША 15 жніўня арыштавалі беларускага дэмакратычнага актывіста Артура Сянько (1989 г.н.) і зьмясьцілі яго ў ізалятар у штаце Нью-Мэхіка. Ён у 2021 годзе падаў заяву на палітычны прытулак, бо ў Беларусі яго шукаюць паводле арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»). Наступнае слуханьне прызначана на 10 верасьня. Праваабаронцы і сябры актывіста бачаць рызыку, што яго дэпартуюць у Беларусь, дзе яму пагражае палітычны перасьлед, піша Reform.news.