«Задача дзяржавы — вызначыць зразумелыя, празрыстыя правілы гульні і мэханізмы кантролю ў гэтай сфэры. Гэта важна, бо гэта новы для краіны кірунак. Менавіта таму яшчэ ў 2023 годзе я даў шэраг даручэньняў для забесьпячэньня комплекснага рэгуляваньня сфэры лічбавых знакаў, крыптавалют. Аднак дагэтуль узгодненых дакумэнтаў у мяне на стале няма», — працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА выказваньне Аляксандра Лукашэнкі на адпаведнай нарадзе 5 верасьня.
Новае даручэньне наконт мэханізмаў кантролю Лукашэнка зрабіў у выніку пазаплянавай праверкі Камітэту дзяржаўнага кантролю, пры якой знайшлі парушэньні рэгістрацыі фінансавых апэрацыяў.
«Грашовыя сродкі беларускіх інвэстараў, выведзеныя за мяжу, у палове выпадкаў не вяртаюцца. Так справа ня пойдзе», — заявіў Лукашэнка.
На нарадзе былі прадстаўнікі ўраду, Парку высокіх тэхналёгіяў, а таксама кіраўніцтва генэральнай пракуратуры і КДБ.
Форум