Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ: Іран у чэрвені быў блізкі да вытворчасьці 10 ядзерных зарадаў


Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі
Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі

Запасы ўрану ў Іране, узбагачанага да 60% чысьціні — узроўню, блізкага да збройнага, — павялічыліся незадоўга да ўдараў па ядзерных аб’ектах краіны ў чэрвені гэтага году.

Пра гэта гаворыцца ў канфідэнцыйным дакладзе Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), з якім азнаёмілася агенцтва Reuters.

Па стане на 13 чэрвеня запасы ўрану ў форме гексафтарыду ўрану, узбагачанага да 60% і прыдатнага для далейшага ўзбагачэньня ў цэнтрыфугах, ацэньваліся ў 440,9 кг. Паводле разьлікаў МАГАТЭ, гэтай колькасьці тады было дастаткова для вытворчасьці дзесяці ядзерных боезарадаў пры далейшым павышэньні ўзроўню ўзбагачэньня. Лёс гэтых матэрыялаў пасьля ўдараў Ізраіля і ЗША ў чэрвені застаецца няясным.

Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што перамовы з Іранам пра тое, як аднавіць інспэкцыі на абʼектах, у тым ліку тых, якія падвергліся бамбардаваньню Ізраіля і ЗША, «ня могуць працягвацца месяцамі». Тэгеран прыняў закон аб прыпыненьні супрацоўніцтва з МАГАТЭ, які прадугледжвае, што любыя будучыя інспэкцыі павінны атрымліваць ухвалу ад Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану. Цяпер Тэгеран і МАГАТЭ вядуць перамовы пра, як можна аднавіць інспэкцыі.

Фармальна інспэкцыі ў Іране ўжо праводзяцца, бо нядаўна інспэктары МАГАТЭ наведалі Бушэр — адзіную дзейную атамную электрастанцыю ў краіне. Аднак з пункту гледжаньня нераспаўсюджваньня ядзернай зброі гэтая АЭС ня лічыцца важнай і звычайна не адлюстроўваецца ў штоквартальных справаздачах агенцтва па Іране.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG