Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі рэгуляваньне цэнаў на рытуальныя паслугі і на харч для вайсковых навучальных установаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет Міністраў Беларусі ўвёў рэгуляваньне цэнаў на паслугі пахаваньня, а таксама на прадукты харчаваньня для сувораўцаў, курсантаў і студэнтаў, якія навучаюцца ў вайсковых фармаваньнях і ваенізаваных арганізацыях.

Тэкст адпаведнай пастановы, ухваленай 30 жніўня, апублікавалі на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі.

Дзеяньне пастановы распаўсюджваецца на ўсіх юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Рэгуляваць цэны на паслугі пахаваньня, а таксама на прадукты харчаваньня для навучэнцаў вайсковых установаў пачнуць 1 кастрычніка 2025 году.

  • Жорсткае рэгуляваньне цэнаў у Беларусі ўвялі ў кастрычніку 2022 году, каб стрымаць інфляцыю. Яно датычыцца ўсяго спажывецкага кошыку. Пазьней з тэматычнай пастановы ўраду выключылі некаторыя групы тавараў і адкарэктавалі правілы рэгуляваньня цэнаў. З восені 2024 году Савет Міністраў рыхтуе зьмякчэньне правілаў.
  • 10 лютага кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Карповіч паведаміў, што ў 2024 годзе вытворцы больш за тысячу разоў прасілі аб павышэньні цэнаў — у выніку выдалі 572 дазволы на гэта.
  • На тэматычнай нарадзе 28 лютага Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду да красавіка вызначыцца з новай сыстэмай рэгуляваньня цэнаў. Паводле яго, у Беларусі цэны «найніжэйшыя ў сьвеце».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG