Па словах кіраўніка службы Рустамаса Любаевас, у рамках новага пляна на мяжу будуць накіраваны дадатковыя сілы. У інтэрвію літоўскаму радыё LRT ён падкрэсьліў, што яго супрацоўнікі гатовы да любых правакацый. Любаевас нагадаў, што ўжо чатыры гады літоўскія пагранічнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме з прычыны міграцыйнага націску.
Міністэрства абароны Літвы паведамляе, што ў цяперашніх манэўрах «Захад» плянуецца ўдзел не больш за 30 тысяч вайскоўцаў. Для параўнаньня: у 2021 годзе, за некалькі месяцаў да расейскага ўварваньня ва Украіну, у аналягічных вучэньнях на тэрыторыі Беларусі ўдзельнічала каля 200 тысяч вайскоўцаў.
Раней літоўскае войска заявіла аб павышэньні баявой гатоўнасьці ў жніўні і верасьні.
Форум