Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 26-я гадавіна трагедыі на Нямізе; 15 гадоў з дня сьмерці акцыяністкі Людмілы Русавай


Людміла Русава, фрагмэнт твору «Рэквіем», 1987 год
Людміла Русава, фрагмэнт твору «Рэквіем», 1987 год

Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

30 траўня 1999 году, 26 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшыя за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 міліцыянты.

Помнік у памяць загінулых у цісканіне на Нямізе ў 1999-м
Помнік у памяць загінулых у цісканіне на Нямізе ў 1999-м

15 гадоў таму, 30 траўня 2010 году пайшла з жыцьця вядомая беларуская акцыяністка Людміла Русава. У сваёй творчасьці яна зьдзіўляла многіх жанравай і тэматычнай шырынёю свайго канцэптуальнага творчага абсягу: жывапіс, графіка, тэкстыль, інсталяцыі, відэапраекты, фотакаляжы… І – вершы (пад псэўданімам Вераніка Архангельская), а таксама тэарэтычнае асэнсаваньне мастацкіх пошукаў.

Дзень у гісторыі

1649 — вялікі князь і кароль Як Казімер ажаніўся зь Людвікай Ганзага.

1814Напалеона саслалі на востраў Эльба.

1982 — Гішпанія стала 16-м сябрам NATO (першым пасьля ўступленьня ў Альянс у 1955 годзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны).

У гэты дзень нарадзіліся

1221Аляксандар Неўскі, князь, сьвяты РПЦ.

1814 — Міхаіл Бакунін, расейскі філёзаф, рэвалюцыянэр, адзін з пачынальнікаў анархізму.

1826Зыгмунт Серакоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг.

Зыгмунт Серакоўскі
Зыгмунт Серакоўскі

1896 Канстанцін Саньнікаў, тэатральны актор і рэжысэр, народны артыст Беларусі.

1910Анатоль Трус, тэатральны і кінаактор, народны артыст Беларусі.

1927Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзеяч і публіцыст. З 1944 году жыў у эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША.

Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель

1946 — у Віцебску нарадзіўся Вальдэмар Калінін, цыганскі паэт, перакладнік Бібліі на цыганскую мову.

У памяці

1416 Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзяяч, паплечнік Яна Гуса, спалены на вогнішчы.

1431Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая, спаленая на вогнішчы.

Жанна д'Арк падчас штурму Арлеану
Жанна д'Арк падчас штурму Арлеану

1778Вальтэр, францускі філёзаф.

Франсуа Мары Вальтэр
Франсуа Мары Вальтэр

1960Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

Барыс Пастарнак
Барыс Пастарнак

1976 — Аляксей Грыцук, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнавец, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.

2009 — у Лос-Анджэлесе памёр Аба Шагаловіч, шахіст, заслужаны трэнэр Беларусі.

2010Людміла Русава, мастачка і пэрформэрка.

2014Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзяяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.

Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG