Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская правяла сустрэчы ў Кангрэсе ЗША і выступіла ў аналітычных цэнтрах Вашынгтону


Адзін з аўтараў Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафэр Сьміт (зьлева) падчас сустрэчы зь беларускай дэлегацыяй у Кангрэсе ЗША. Вашынгтон, 7 траўня 2025 году
Адзін з аўтараў Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафэр Сьміт (зьлева) падчас сустрэчы зь беларускай дэлегацыяй у Кангрэсе ЗША. Вашынгтон, 7 траўня 2025 году

Падчас свайго візыту ў Вашынгтон 6–7 траўня 2025 году Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША, Дзяржаўнага дэпартамэнту і аналітычных цэнтраў, а таксама зь беларускай дыяспарай.

Гэта былі першыя сустрэчы з прадстаўнікамі новай адміністрацыі ЗША, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай:

«Мэты візыту — умацаваньне двухбаковага стратэгічнага дыялёгу, абмеркаваньне наступных крокаў для вызваленьня палітвязьняў, аднаўленьне Акту аб дэмакратыі ў Беларусі (Belarus Democracy Act), аднаўленьне падтрымкі для незалежных мэдыя і Радыё Свабода, прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка для Беларусі».

Вядома, што ў Кангрэсе ЗША Ціханоўская сустрэлася з кангрэсмэнамі Крыстафэрам Сьмітам, Джо Ўілсанам, Марыё Дыяс-Баляртам, Чакам Эдвардсам, сэнатарамі Дэнам Саліванам, Рыкам Скотам, Джын Шагін, Дыкам Дурбінам і Роджэрам Уікерам.

Таксама адбыліся брыфінгі з дарадцамі сэнатараў у нацыянальнай бясьпецы і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, у тым ліку блізкімі да прэзыдэнта Дональда Трампа, паведамілі ў прэсавай службе.

Ціханоўская таксама прыняла ўдзел у сустрэчы лідэраў Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі з удзелам віцэ-прэзыдэнта ЗША Дж. Д. Вэнса, выступіла ў Hudson Institute і Міжнародным рэспубліканскім інстытуце, дзе абмяркоўвалі закрытыя палітычныя рэжымы — Беларусь, Вэнэсуэлу, КНДР.

Сьвятлана Ціханоўская, сярод іншага, заявіла ў Вашынтоне, што «Беларусь павінна быць часткай стратэгіі ЗША ў рэгіёне, бяз вольнай Беларусі ня будзе трывалага міру ў Эўропе».

Падчас візыту ў Вашынгтон Ціханоўская таксама сустрэлася зь беларускай дыяспарай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG