Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскага бізнэсоўца завочна асудзілі на 3 гады калёніі


Андрэй Варонін
Андрэй Варонін

Берасьцейскі абласны суд 28 лютага 2025 году ў межах спэцыяльнага вядзеньня разгледзеў крымінальную справу супраць бізнэсоўца Андрэя Вароніна, які некалькі гадоў знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

Андрэя Вароніна прызналі вінаватым у «публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, а таксама зьдзяйсьненьні іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу).

Суд прызначыў Вароніну тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, даведалася «Вясна».

Вярхоўны суд 22 красавіка разгледзеў апэляцыйную скаргу Андрэя. Судовая калегія пакінула прысуд бязь зьменаў, а скаргу — без задавальненьня.

Вядома, што ў 2020 годзе мужчына ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па Берасьцейскай вобласьці. 26 жніўня 2020 году Андрэй паведаміў, што да яго прыйшлі сілавікі. У той жа дзень ён разам з жонкай пакінуў Беларусь.

8 красавіка КДБ дадаў Андрэя ў «сьпіс тэрарыстаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG