Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія абавяжа беларусаў і расейцаў апавяшчаць пра ўезд з краінаў Шэнгену


Дзяржаўная мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўная мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота

Грамадзяне Беларусі і Расеі, якія ўяжджаюць у Латвію з краін Шэнгенскай зоны, павінны будуць запоўніць адмысловую заяву пра знаходжаньне ў краіне.

Гэта прадугледжана правілам, якое распрацоўвае Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі, заявіў у этэры латвійскай тэлевізіі міністар унутраных справаў краіны Рыхардc Козлаўскіс, піша Lsm.lv.

«Уяжджаючы праз Шэнгенскую зону, грамадзяне Расеі і Беларусі будуць абавязаныя запоўніць заяву аб сваім знаходжаньні ў Латвіі», — растлумачыў міністар, параўнаўшы гэтае патрабаваньне зь дзейным парадкам абавязковай перарэгістрацыі транспартных сродкаў зь Беларусі і Расеі.

Рыхардc Козлаўскіс адзначыў, што ў 2024 годзе колькасьць выдадзеных грамадзянам Расеі шэнгенскіх турыстычных візаў у параўнаньні з 2023 годам вырасла, прычым большасьць візаў выдае невялікая група краінаў, і гэта «выклікае занепакоенасьць». На думку міністра, свабоднае перамяшчэньне турыстаў з Расеі па Шэнгенскай зоне нясе «пагрозу ўнутранай бясьпецы».

Паводле міністра, з мэтай кантролю за грамадзянамі Расеі і Беларусі, якія прыяжджаюць у Латвію зь іншых краін Шэнгенскай зоны, МУС Латвіі вырашыла распрацаваць адпаведнае палажэньне, якое прапануе зацьвердзіць Саэйме Латвіі.

У лютым 2025 году МЗС Латвіі паведаміла, што плянуе абмежаваць прыём заяваў на візы і ўезд у краіну для грамадзян Беларусі і Расеі.

Грамадзяне Расеі і Беларусі, якім выдаецца віза або дазвол на жыхарства ў Латвіі, павінны прайсьці дадатковую праверку, каб можа было ацаніць, ці не нясе іх уезд пагрозу нацыянальнай бясьпецы або грамадзкаму парадку.

  • Шэнгенская віза — дазвол, выдадзены краінай-удзельніцай Шэнгенскага пагадненьня.
  • Яна дазваляе заехаць у Шэнгенскую зону для кароткатэрміновага знаходжаньня (кароткатэрміновая віза) ці транзыту праз тэрыторыю адной з краін.
  • Кароткатэрміновае знаходжаньне ў Шэнгенскай зоне — ня большае за 90 дзён цягам любога 180-дзённага пэрыяду.
  • Шэнгенскія візы выдаюць 23 дзяржавы, сярод якіх краіны-сябры Эўразьвязу, а таксама Ісьляндыя, Нарвэгія, Швайцарыя і Ліхтэнштайн.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG