Праваабаронцам з цэнтру «Вясна» вядома як мінімум пра 182 палітвязьні, якія знаходзяцца ў асабліва ўразьлівым становішчы.
У ліку гэтай групы:
- 66 чалавек маюць цяжкі стан здароўя;
- 37 чалавек знаходзяцца ў складаных сямейных абставінах (гэта самотныя і шматдзетныя бацькі, а таксама сем'і, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў зьняволеньні);
- 25 чалавек старэйшыя за 60 гадоў (большасьць маюць праблемы са здароўем);
- 9 чалавек з мэнтальнымі разладамі;
- 8 чалавек з інваліднасьцю.
Акрамя іх ёсьць палітвязьні, якія дыскрымінуюцца на розных падставах. Гэта можа быць рэжым інкамунікада і выпадкі, калі чалавек не выходзіць са зьняволеньня, хаця тэрмін пакараньня скончыўся.
Форум