Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікрараён у Менску пасьля аварыі 16 гадзін быў без цяпла


Цеплатраса. Ілюстрацыйнае фота
Цеплатраса. Ілюстрацыйнае фота

За апошнія некалькі тыдняў у Беларусі адбылося ня менш як сем буйных аварыяў на сетках электра- і водазабесьпячэньня.

На ліквідацыю аварыі ў Менску і аднаўленьне цеплазабесьпячэньня ў раёне вуліцы Шаранговіча рамонтнікам спатрэбілася 16 гадзін.

Менскія энэргетыкі «цалкам аднавілі цеплазабесьпячэньне спажыўцоў у раёне вуліцы Шаранговіча», піша тэлеграм-канал РУП «Менскэнэрга».

Аварыя адбылася 20 сакавіка ў 14:00 — была пашкоджаная цеплавая сетка дыямэтрам 800 мм, што стала прычынай часовага парушэньня цеплазабесьпячэньня часткі спажыўцоў на вуліцах Панчанкі і Сухараўскай.

Паводле прадпрыемства, «частка спажыўцоў была апэратыўна перападлучаная да рэзэрвовых крыніц цеплазабесьпячэньня».

21 сакавіка ў 5:58 цеплазабесьпячэньне жылога фонду было адноўлена.

«Менскэнерга» сьцьвярджае, што «тэмпэратура паветра ў домаўладаньнях грамадзян не апускалася ніжэй за дапушчальныя нарматывы». У рамонтна-аднаўленчыя працы залучылі 30 работнікаў і восем адзінак тэхнікі.

За апошнія некалькі тыдняў у Беларусі адбылося ня менш як сем буйных аварыяў на сетках электра- і водазабесьпячэння. 19 сакавіка ў частцы Дзяржынску (Койданава), якая сілкуецца ад цэнтральнай кацельні, амаль на дзень было адключанае ацяпленьне і гарачае водазабесьпячэньне — праз рамонт на магістральных цепласетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG