Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў тэставым рэжыме запусьцілі сыстэму плацяжоў па QR-кодзе


Ілюстрацыйны здымак.
Ілюстрацыйны здымак.

У Беларусі ў тэставым рэжыме запусцілі сістэму плацяжоў па QR-коду-сэрвісе «Крок», паведамілі ў Нацбанку.

Сэрвіс стварылі на базе сыстэмы імгненных плацяжоў, а таксама на базе плацежнай сістэмы АРІП. Пры гэтым выкарыстоўваюцца не картачныя тэхналёгіі, а рахункі, піша belmarket.by.

«Калі зьдзяйсьняецца плацёж, грошы ў рэжыме рэальнага часу паступаюць на рахунак юрыдычнай асобы. І гэтая сыстэма працуе 24 на сем 365 дзён у годзе», - растлумачыў прадстаўнік Нацбанка Антон Падрэз.

QR-плацяжы — гэта спосаб безнаяўнай аплаты, пры якім пакупнік скануе QR-код праз банкаўскую аплікацыю на смартфоне, а ў кодзе зашыфраваныя рэквізыты плацяжу: атрымальнік, сума і прызначэньне. Пасля сканаваньня карыстальнік правярае дэталі і пацьвярджае аплату, у выніку чаго грошы імгненна пералічваюцца без выкарыстаньня банкаўскай карты ці плацежнага тэрміналу.

Такі мэханізм лічыцца зручным і танным для бізнэсу, шырока выкарыстоўваецца для аплаты тавараў, паслуг і пераводаў паміж людзьмі, а таксама зьніжае рызыкі махлярства, бо аплата адбываецца непасрэдна ў абароненай банкаўскай сыстэме.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG