Адказ — у наступнай табліцы.
Пасьля папярэдніх выбараў інаўгурацыя, як правіла, праводзілася раней, чым сёлета. Адзінае выключэньне — 2020 год, пасьля тагачасных выбараў у краіне адбываліся беспрэцэдэнтныя паводле масавасьці і працягласьці пратэсты.
Пасьля кожных прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Лукашэнка свой першы замежны візыт ладзіў у Расею. У 1994 годзе ён там сустракаўся з прэзыдэнтам Барысам Ельцыным, у 2001-м, 2006-м, 2015-м і 2020-м — з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, у 2010-м — з прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
2020 год быў адзіным выключэньнем, калі Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі да інаўгурацыі, у астатніх 5 выпадках інаўгурацыя папярэднічала першаму пасьлявыбарчаму візыту ў РФ.
Было абвешчана, што на гэтым тыдні Лукашэнка паедзе да Пуціна. Пакуль невядома, ці паўторыцца выключны выпадак 2020 году, ці інаўгурацыя адбудзецца таксама на гэтым тыдні, перад візытам.
Форум