Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За два месяцы МАЗ прадаў на рынку Расеі 15 аўтобусаў, гэта ў 10 разоў менш, чым летась


Аўтобус МАЗ. Архіўнае фота
Аўтобус МАЗ. Архіўнае фота

У лютым 2025 года на расейскім рынку прадалі 11 новых аўтобусаў Менскага аўтамабільнага завода.

Гэта у 5,7 раза менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (63), сьведчаць дадзеныя расейскага агенцтва «АСМ-холдынг», якія цытуе Позірк.

Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла 8-е месца ў сьпісе самых прадаваных брэндаў гэтага сэгмэнта аўтарынку Расеі, канстатавалі экспэрты. Доля на рынку склала 1,8 працэнта (3,2 працэнта).

Больш за ўсё аўтобусаў у гэтым месяцы рэалізавалі ПАЗ — 290 (-67,2%), Yutong — 98 (-29%) і КамАЗ — 60 (-7,7%).

За студзень і люты разам прадалі 15 беларускіх аўтобусаў (летась было прададзена 147; менш у 9,8 раза).

Усяго за 2024 год было МАЗ рэалізаваў у Расеі 504 адзінкі гэтай тэхнікі і заняў 9-е месца на рынку з доляй 2,6%.

10 лютага кіраўнік Архангельска Дзьмітрый Мораў паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што праблемы з перавозкай пасажыраў у горадзе ўзьніклі з-за няспраўнасьці аўтобусаў МАЗ.

Акрамя таго, аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца ў Расеі. Апошні такі выпадак быў зафіксаваны 13 студзеня ў Ліпецку.

Праблему зь беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнка, які заявіў 19 верасьня 2023 на сустрэчы з губэрнатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгараньняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасьці «якаснага і своечасовага абслугоўваньня». Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўваньне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG