Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі адключыў камэры назіраньня на трох памежных пунктах пропуску зь Літвой і Польшчай.
Перад гэтым, як адзначалі карыстальнікі сацыяльных сетак, якія адсочвалі працу камэр на мяжы Беларусі, заўважылі, што іх крыху перасунулі.
Так, прынамсі, адбылося ў пункце пропуску Каменны Лог (зь літоўскага боку — Меднікі (Medininkai)), празь які ў верасьні зь Беларусі вывозілі чарговую групу вызваленых Аляксандрам Лукашэнкам беларускіх палітвязьняў. Тады практычна ўсе СМІ зрабілі скрыны, на якіх змаглі пабачыць Міколу Статкевіча. Дзе ён знаходзіцца дагэтуль невядома.
Па стане на 15-ю гадзіну менскага часу аднавілі камэру ў пункце пропуску Каменны Лог
Яшчэ ўчора, калі стала вядома аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнка з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам, камэры працавалі.
Выданьне «Наша Ніва» заўважыла, што камэры выключылі сёньня, прыблізна а 12-й паводле беларускага часу.
Камэры таксама выключылі на памежных пераходах у Берасьці (з польскага боку Тарэспаль) і «Бераставіца» (з польскага боку Баброўнікі).
А 11:42 Telegram-канал «Пул первого» паведаміў аб пачатку перамоў з амэрыканскай дэлегацыяй.
Форум