Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» вядзе дабрачынны збор у падтрымку палітзьняволеных беларускіх жанчын


Партрэты жанчын-палітвязьняў. Каляж
Партрэты жанчын-палітвязьняў. Каляж

Напярэдадні 8 сакавіка, Дня салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы, праект «Хуткая гуманітарная дапамога» праводзіць збор у падтрымку беларусак, якія знаходзяцца ў зьняволеньні або якія ўжо выйшлі на волю, але ўсё яшчэ маюць патрэбу ў падтрымцы.

Сабраныя грошы пойдуць на перадачы пацярпелым жанчынам з самым неабходным: гігіенічныя сродкі, лекі, базавыя рэчы і іншыя неабходныя прадметы.

Акцыю арганізоўвае праект «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць фонд BYSOL, грамадзкая кампанія By_Help, дабрачынны фонд «Краіна для жыцьця» і ініцыятыва Dissidentby.

«Гэта ня проста рэчы. Гэта тое, што дасьць жанчынам пачуцьцё ўласнай годнасьці, зробіць іх жыцьцё больш якасным, падтрымае іх. Гэта дасьць ім надзею і веру ў людзей. Гэта знак нашай увагі і клопату», — адзначаюць ініцыятары збору.

Зрабіць ахвяраваньне можна любым зручным спосабам. Таксама ініцыятары заклікаюць распаўсюджваць інфармацыю пра збор у сацыяльных сетках, але толькі калі гэта бясьпечна для вас.

Сума збору — 8 тысяч эўра, на кожную жанчыну плянуюць выдаткаваць каля 150 эўра. Калі ўдасца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.

На момант публікацыі было сабрана больш за 1,5 тысячы эўра.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG