Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Тацяна Навасельская. Яна дасьледавала савецкія рэпрэсіі і даглядала Вайсковыя могілкі ў Менску


Тацяна Навасельская
Тацяна Навасельская

Жанчына адышла ў іншы сьвет пасьля працяглай і цяжкай хваробы.

Пра сьмерць Тацяны Навасельскай паведамілі яе сябры ў сацыяльных сетках.

Тацяна Навасельская была ўнучкай беларускага паэта Сяргея Знаёмага, якога ў 1930-я гады напаткаў тыповы лёс беларускага інтэлігента тых гадоў — рэпрэсіі. Яго арыштавалі, і ён загінуў у ГУЛАГу.

Унучка доўга зьбірала інфармацыю пра свайго дзеда, наведвала архівы, перачытала шмат успамінаў, зьвязаных зь дзеячамі таго пакаленьня, пераглядала дакумэнты тае эпохі.

А таксама Тацяна Навасельская брала чынны ўдзел у доглядзе за Вайсковымі могілкамі ў Менску. Пры гэтым яна ня ведала, дзе магіла дзеда, а толькі спадзявалася, што нехта будзе глядзець яе так, як яна даглядае чыесьці пахаваньні. На могілках яна аднаўляла многія помнікі і агароджы, перадухіляючы зьнішчэньне магілаў камунальнымі службамі, якое аднойчы актыўна пачалося ў рамках «мадэрнізацыі» Вайсковых могілак.

У прыватнасьці, яна дапамагала ў доглядзе магілы Зубкоўскіх, дзеда й бабкі славутага беларускага дасьледніка Вітаўта Кіпеля.

Дасьледніца за свае грошы паставіла помнік на магіле акторкі і сьпявачкі Алесі Александровіч, якой Міхась Чарот прысьвяціў сваю драму «На Купальле» зь легендарнай песьняй «Купалінка», і яе мужа Міхася Мароза, першага паўнамоцнага прадстаўніка БССР пры ўрадзе РСФСР. У архівах Навасельская вычытала, што Александровіч хацела на надмагільлі надпіс са згадкай мужа, які загінуў у час рэпрэсій і месца ягонага пахаваньня не было вядомым. І тады Тацяна зрабіла такі надпіс на помніку.

Акрамя таго, Тацяна Навасельская дапамагала беспрытульным жывёлам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG