Мэта рэзыдэнцыі — падтрымка беларускіх творцаў, пашырэньне іх прафэсійных сувязяў і садзейнічаньне рэалізацыі новых творчых праектаў.
Дэдлайн падачы заяўкі: 1 лютага 2025 году.
Што чакае ўдзельнікаў:
- Тры тыдні творчай працы ў Варшаве.
- Насычаная праграма: лекцыі, майстар-клясы, сустрэчы зь вядучымі спэцыялістамі.
- Падтрымка арганізатараў: пражываньне, транспартныя выдаткі, матэрыялы і суткавыя пакрывае Дом Творцаў.
- Новыя знаёмствы, узаемадзеяньне з калегамі і культурнымі інстытутамі Польшчы.
Удзельнічаць могуць мастакі, графікі, дызайнэры, ілюстратары, фатографы, скульптары, майстры прыкладнога мастацтва і іншыя творцы. Удзел у праграме бясплатны.
Падрабязная інфармацыя і форма для падачы заяўкі па спасылцы.
Арт-рэзыдэнцыя «Дом творцаў» была заснаваная ў сьнежні 2021 году ў Варшаве з мэтай падтрымкі, рэабілітацыі і творчай рэалізацыі беларускіх мастакоў як на эміграцыі, так і ў Беларусі, адзін зь яе арганізатараў — беларускі музыка Сяржук Доўгушаў. Цяпер «Дом творцаў» арганізуе мастацкія, тэатральныя і музычныя рэзыдэнцыі, выставы, спэктаклі, канцэрты, псыхалягічныя трэнінгі і майстар-клясы.
«Гэта пляцоўка для ажыцьцяўленьня новых праектаў і месца, дзе творцы могуць разьвівацца, аднаўляцца і абменьвацца досьведам у асяродзьдзі бясьпекі і падтрымкі», — гаворыцца на сайце праекту.
Форум