Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штучны інтэлект можа дапамагчы дыягнаставаць дэмэнцыю праз вочы


Вока чалавека, ілюстрацыйнае фота
Вока чалавека, ілюстрацыйнае фота

Шатляндзкія дасьледчыкі працуюць над новым інструмэнтам штучнага інтэлекту, які можа быць выкарыстаны, каб выявіць раньнія прыкметы дэмэнцыі.

Фатаграфіі сятчаткі ў задняй частцы вока могуць сьведчыць пра здароўе мозгу, і, выкарыстоўваючы праграмнае забесьпячэньне штучнага інтэлекту для аналізу атрыманай інфармацыі, навукоўцы змогуць заўважыць прыкметы хваробы да зьяўленьня якіх-небудзь сымптомаў, піша ВВС.

Дасьледчая група NeurEYE сабрала амаль мільён сканаваньняў вачэй у оптыкаў па ўсёй Шатляндыі — гэта самы вялікі аб’ём зьвестак такога роду ў сьвеце — і з дапамогай штучнага інтэлекту распрацавала альгарытм, які можа ацаніць стан крывяносных судзін у вачах, што можа сьведчыць пра нэўрагенэратыўныя захворваньні.

База дадзеных, якую стварыла каманда, можа быць прымененая да фатаграфій, зробленых падчас звычайных аглядаў вачэй, і ў канчатковым выніку можа выкарыстоўвацца альбо для прадухіленьня захворваньня, альбо для дыягностыкі захворваньняў на значна больш раньняй стадыі, чым цяпер даступна.

Крывяносныя судзіны ў вачах вельмі дробныя і тонкія, і прыкметы хваробы ў іх могуць выявіцца раней, чым у іншых частках цела чалавека.

Балджын Дылён, прафэсар клінічнай афтальмалёгіі ў Эдынбурскім унівэрсытэце, адзін з кіраўнікоў NeurEYE, лічыць:

«Вока можа сказаць нам значна больш, чым мы лічылі магчымым. Сятчатка зьмяшчае мноства інфармацыі, гэта біялягічны баромэтар здароўя нашага мозгу.

Мы можам бачыць сятчатку з дапамогай простага недарагога абсталяваньня, якое можна знайсьці на кожнай вуліцы Вялікай Брытаніі і за яе межамі.

Штосьці вельмі простае, напрыклад, фатаграфія сятчаткі, цяпер можа быць выкарыстана для патэнцыйнага прадказаньня зьмены мозгу ў далейшым жыцьці».

Што такое дэмэнцыя

Дэмэнцыя — гэта хвароба, якая перашкаджае нармальнай працы клетак мозгу чалавека і ўплывае на здольнасьць запамінаць, думаць і гаварыць. Паводле зьвестак Dementia UK, гэта закранае кожнага 14-га чалавека ва ўзросьце больш за 65 гадоў і кожнага шостага чалавека ва ўзросьце больш за 80 гадоў.

Лекаў ад дэмэнцыі пакуль няма, але пры раньняй дыягностыцы пацыент можа атрымаць лячэньне раней і мець дадатковы час, каб адаптавацца і падрыхтавацца да будучыні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG