Як паведамляў Белстат, у 2022 годзе ў Беларусі налічвалася 43,8 тысячы працаўнікоў сфэры культуры.
У 2024 годзе, паводле зьвестак Белстату, працаўнікоў культуры засталося 42,4 тысячы.
Вырас сярэдні ўзрост працаўніка сфэры культуры — з 44,4 да 45,4 года.
Хоць працаўнікоў культуры паменела, значна вырасла, паводле зьвестак Белстату, наведвальнасьць канцэртаў, музэяў, культурных імпрэзаў.
У 2022 годзе музэі Беларусі наведалі 6,7 мільёна чалавек. 155 музэяў летась наведалі, паводле Белстату, 8,7 мільёна чалавек. У топ-6 у увайшлі шэсьць музэяў — Берасьцейская крэпасьць, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай айчыннай вайны, мэмарыяльны комплекс «Хатынь», музэй-запаведнік Нясьвіж і замкавы комплекс Мір.
У 2024 годзе з топу выпалі Гомель, Мір і Нясьвіж, засталіся толькі музэі, зьвязаныя з Другой усясьветнай вайной.
Форум