Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьвіліся трамваі зь нізкай падлогай. Падобную мадэль раней адправілі ў Мазыр


Трамвай новай мадэлі
Трамвай новай мадэлі

Трамвайны парк беларускай сталіцы атрымаў новы транспарт упершыню за некалькі гадоў.

Перад выхадам на лініі трамваі павінны яшчэ прайсьці абкатку, адзначае Blizko.by. Трамваі вырабленыя на дзяржаўным прадпрыемстве «Белкамунмаш».

Першыя мадэлі новых трамваяў адправілі ў Мазыр. Менскія будуць адрозьнівацца ад іх тым, што ня будуць счапляцца.

Даўжыня трамвая — 16,5 мэтра, максымальная маса — 33 тоны, у салёне 35 сядзячых месцаў, а ўсяго вагон можа прыняць 159 пасажыраў. Нягледзячы на тое, што трамвай аднасэкцыйны, у яго чацьвёра дзвярэй, што павінна палегчыць уваход-выхад пасажыраў.

У рух трамвай прыводзяць чатыры электрарухавікі па 72 квт кожны, трамвай можа праехаць да 1 кілямэтра без падлучэньня да сеткі. У салёне ёсьць кандыцыянэр, дадаткова можна ўсталяваць сыстэму ўліку пасажырапатоку, GPS і Wi-Fi.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG