Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 сьнежня: 3 гады калёніі для дальнабойніка з Воршы за фінансаваньне «экстрэмізму»


Затрыманьні. Архіўнае фота
Затрыманьні. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Суд прыгаварыў дальнабойніка з Воршы Аляксандра Камлёнка да 3 гадоў калёніі, паведамляе Orsha.eu.

Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (артыкул 368 КК) і ў фінансаваньні «экстрэмісцкай» дзейнасьці (артыкул 361-2 КК).

Па інфармацыі праваабаронцаў, Камлёнка затрымалі ў лютым пасьля вяртаньня ў Беларусь. Вядома, што мужчына працаваў дальнабойнікам у Эўропе. Старонка беларуса ў «Аднаклясьніках» прызнана «экстрэмісцкімі» матэрыяламі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG