Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла на 15%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гандлюючы з краінамі СНД у студзені — кастрычніку 2024 году, Беларусь больш экспартавала тавараў, чым імпартавала. Аднак з краінамі па-за СНД зьнешнегандлёвае сальда за 10 месяцаў склалася для Менску адмоўным.

Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

  • Агульны знешнегандлёвы абарот тавараў за названы перыяд склаў 71 млрд 605,5 млн даляраў — на 5,4% больш, чым за анялагічны пэрыяд 2023 году (67 млрд 911,7 млн).
  • На экспарт прыпала 34 млрд 15,4 млн (32 млрд 820,5 млн; +3,6% у гадавым вымярэнні), на імпарт — 37 млрд 590,1 млн (35 млрд 91,2 млн; +7,1%). Адмоўнае сальда склала 3 млрд 574,7 млн даляраў (за студзень — кастрычнік 2023 года таксама было адмоўным — 2 млрд 270,7 млн; +57,4%).
  • З краінамі СНД Беларусь за названы перыяд нагандлявала на 45 млрд 996,3 млн даляраў (42 млрд 203,5 млн; +9%): экспарт — 24 млрд 226,9 млн (22 млрд 582,2 млн; +7,3% ), імпарт — 21 млрд 769,4 млн (19 млрд 621,3 млн; +10,9%) Дадатнае сальда — 2 млрд 457,5 млн (2 млрд 960,9 млн; зменшылася ў гадавым вымярэнні на 17%).
  • Зь іншымі дзяржавамі гандаль таварамі склаў 25 млрд 609,2 млн даляраў (25 млрд 708,5 млн; -0,4%): экспарт — 9 млрд 788,5 млн (10 млрд 238,3 млн; -4,4%), імпарт — 15 млрд 820,7 млн (15 млрд 469,9 млн; +2,3%). Адмоўнае сальда — 6 млрд 32,2 млн (-5 млрд 231,6 млн; +15,3%).

Зьвесткак па асобных краінах і пазыцыях Белстат не публікуе.

Сёлета 17 чэрвеня пасля даклада Аляксандру Лукашэнку прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што лічба адмоўнага сальда ў зьнешнім гандлі «не выклікае нейкіх турботаў», і яна «будзе перакрытая ўжо па выніках трох кварталаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG