Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеную журналістку Марыну Золатаву ўзнагародзілі нямецкай прэміяй


Марына Золатава. Архіўнае фота
Марына Золатава. Архіўнае фота

Палітзьняволеную былую галоўную рэдактарку закрытага ўладамі парталу Tut.by Марыну Золатаву ўганаравалі міжнароднай прэміяй імя Ёгана Філіпа Пальма за свабоду слова і свабоду друку, паведамляе Deutsche Welle.

Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 1 сьнежня ў нямецкім Шорндорфе. Беларуска разьдзяліла ўзнагароду з мэдыя ZanTimes, якое піша аб правах чалавека ў Афганістане.

Прэмія прысуджаецца асобам або арганізацыям, якія «даюць выдатны прыклад прыхільнасьці да свабоды выказваньня думак і свабодзе прэсы». Агульны прызавы фонд складае 20 тысяч эўра, які дзеліцца паміж ляўрэатамі пароўну. Узнагарода ўручаецца кожны цотны год у першую нядзелю сьнежня.

  • 6 лістапада 2024 году палітзьняволенай, галоўнай рэдактарцы беларускага парталу Tut.by Марыне Золатавай споўнілася 47 гадоў. Свой чарговы дзень народзінаў яна сустракала за кратамі.
  • 18 траўня 2021 году Марыну Золатаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы супраць Tut.by за ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
  • У сакавіку 2023 году ёй прысудзілі 12 гадоў пазбаўленьня волі праз абвінавачаньні ў нявыплаце падаткаў, распальваньні варожасьці і прычыненьні шкоды нацыянальнай бясьпецы.
  • У кастрычніку 2022 году Золатаву ўключылі ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», у жніўні 2023 году — у пералік асобаў, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасьці».
  • Праваабарончая супольнасьць прызнала Золатаву палітзьняволенай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG