Міхаілу Галінскаму 59 гадоў. Ён адзін з самых вядомых трэнераў у кітайскіх адзінаборствах, піша «Наша ніва». Ягоныя выхаванцы перамагалі на міжнародных спаборніцтвах ва ўшу, а ягоная школа вядомая ў Беларусі і за яе межамі па выніках спаборніцтваў.
Міхаіла затрымалі ў чэрвені 2024 году. Спачатку яго судзілі ў адміністрацыйнай справе — нібыта за «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі».
Суд у крымінальнай справе над Міхаілам пачынаецца 2 сьнежня 2024 году. Яго абвінавачваюць у «спробе ўдзелу ў вайне» (ч. 1 арт. 361-3 КК). Звычайна па гэтым артыкуле судзяць тых, хто думаў пра тое, каб далучыцца да Ўзброеных сіл Украіны, піша dissidentby.com.
Судзіць Галінскага Вера Галаўкова. Пачынаючы з 2016 году, яна вынесла дзясяткі палітычных прысудаў.
Форум