Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўвяла «асаблівыя меры» для выдачы гуманітарных візаў беларусам у Грузіі


Пратэсты ў Тбілісі, Грузія. Ілюстрацыйнае фота
Пратэсты ў Тбілісі, Грузія. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка, які атрымаў адпаведны ліст з МЗС Польшчы.

18 лістапада Павал Латушка адправіў запыт у МЗС Польшчы аб спрашчэньні працэсу атрыманьня гуманітарных візаў для беларусаў, якія знаходзяцца ў Грузіі, ва ўмовах зьмяненьня там сацыяльна-палітычнай абстаноўкі.

27 лістапада намесьніца міністра замежных спраў Польшчы Гэнрыка Машчыцкая-Дэндыс у адказе кіраўніку НАУ паведаміла аб прыняцьці спэцыяльных мер.

«... грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, маюць права падаць заяўку на польскую візу толькі на падставе самога факту знаходжаньня на тэрыторыі Грузіі (на працягу ня менш за 6 месяцаў) без неабходнасьці легалізацыі свайго знаходжаньня», — гаворыцца ў адказе.

Таксама намесьніца міністра замежных спраў Польшчы зазначыла, што МЗС і польскія консулы аддаюць асаблівую ўвагу пытаньням падтрымкі грамадзян Беларусі, якія перасьледуюцца рэжымам Лукашэнкі і ратуюцца ад рэпрэсій.

Павал Латушка выказаў падзяку польскім уладам за падтрымку.

«Важна, каб беларусы маглі разьлічваць на атрыманьне польскай візы, асабліва ў выпадках, калі яны падвяргаюцца палітычнаму перасьледу з боку рэжыму Лукашэнкі і іх жыцьцю пагражае рэальная небясьпека», — адзначыў ён.

  • 28 лістапада парлямэнт Грузіі зацьвердзіў новы склад ураду на чале з прэм’ер-міністрам Іракліем Кабахідзэ. У сваім выступе ён паабяцаў перазагрузку стасункаў з ЗША і Эўразьвязам. Гаворачы пра адносіны з Масквой, прэм’ер заявіў, што трэба прытрымлівацца «прагматычнай палітыкі». Таксама Кабахідзэ адзначыў, што Грузія адмаўляецца ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз да 2028 году. Да гэтага часу ўрад плянуе адмовіцца ад бюджэтных грантаў з боку Эўразьвязу.
  • За некалькі гадзін да таго, як «Грузінская мара» пастанавіла прыпыніць інтэграцыю ў Эўразьвяз, Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой назваў парлямэнцкія выбары 26 кастрычніка сфальсыфікаванымі, не прызнаў іх вынікаў і запатрабаваў прымяніць санкцыі ў дачыненьні да лідэраў кіроўнай партыі.
  • Чатыры апазыцыйныя партыі, якія прайшлі па выніках выбараў у парлямэнт, таксама не прызнаюць вынікі выбараў і байкатуюць паседжаньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG