Мастакоў Людмілу Шчамялёву і Ігара Рымашэўскага вінавацяць у «дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе «Вясна». Праваабарончая супольнасьць прызнала іх палітвязьнямі.
64-гадовая Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яе мужу Ігару Рымашэўскаму 65 гадоў. Іх працы ўпрыгожвалі найлепшыя беларускія галерэі і нават грамадзкі транспарт, адзначае «Наша Ніва», яны стварылі запамінальны вобраз «вечнага Менску» і наіўных, прастадушных, але сардэчных беларусаў.
Форум