Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх гімнастаў дапусьцілі да спаборніцтваў у камандных і групавых відах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Такое рашэньне прыняў выканаўчы камітэт Міжнароднай фэдэрацыі гімнастыкі (FIG).

Новыя правілы ўключаюць некалькі зьменаў у сыстэме ацэнкі ўдзелу расейскіх і беларускіх спартоўцаў. У прыватнасьці, удакладненьне атрымалі наступныя крытэры:

  • добраахвотная прыналежнасьць спартоўца да дзяржаўных устаноў;
  • актыўная падтрымка палітычнага рэжыму, у тым ліку публічныя заявы, інтэрвію і актыўнасьць у сацыяльных сетках.

У рамках гэтага перагляду таксама быў уведзены пераходны мэханізм. Ён дазваляе паўторна падаваць раней адхіленыя заяўкі ў адпаведнасьці з новым рэжымам. У FIG лічаць, што гэта паслужыць большай справядлівасьці і празрыстасьці працэсу.

Беларуская асацыяцыя гімнастыкі ў сваім камэнтары да рашэньняў міжнароднай фэдэрацыі адзначае, што цяпер на арэну вернуцца беларускія прадстаўнікі ў скачках на батуце ў сынхронных і зьмяшаных сынхронных практыкаваньнях і атрымаюць магчымасьць прабіцца на чэмпіянат сьвету, які пройдзе ў Гішпаніі ў лістападзе.

Таксама беларусы вернуцца ў камандныя спаборніцтвы ў мастацкай гімнастыцы, аэробіцы і спартовай акрабатыцы.

У сакавіку 2022 году, пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі цалкам адхіліла ад спаборніцтваў беларускіх і расейскіх спартоўцаў . Ад 1 студзеня 2024 году ім дазволілі ўдзел у міжнародных спаборніцтвах у нэўтральным статусе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG