Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зачыняецца візавы цэнтар Вялікай Брытаніі. Куды беларусам цяпер зьвяртацца па візы


Візавы цэнтар Вялікай Брытаніі ў Менску (TLScontact, вул. Няміга, 40) зачыняецца 1 студзеня 2025 году, паведамляецца на сайце візавага цэнтру.

Усе працэдуры па апрацоўцы заявак беларусаў на візу перадаюць кампаніі VFS Global (вул. Бабруйская 6).

На сайце візавага цэнтру Вялікай Брытаніі гаворыцца, што з 4 сьнежня 2025 году карыстальнікі больш ня змогуць атрымаць доступ да сваіх анлайн-акаўнтаў. Калі ў кагосьці ўжо была заплянаваная сустрэча, важна загрузіць усе неабходныя дакумэнты да гэтай даты. З 4 сьнежня каб загрузіць дакумэнты на візу або зьмяніць ці адмяніць дату візыту, беларусам раяць зьвязвацца са службай падтрымкі кліентаў TLScontact.

Паслуга экспрэс-дастаўкі кур'ерам больш не даступная праз TLScontact.

Тых, хто запісаўся на падачу дакумэнтаў у TLScontact да 4 сьнежня, зьмены не датычацца — прыём дакумэнтаў пройдзе як і плянавалася.

У выпадку, калі рашэньне па заяўцы ня прымуць да зачыненьня візавага цэнтру, усе дакумэнты заяўніка перадуць кампаніі VFS Global. Яна зьвяжацца з заяўнікам, калі дакумэнты будуць гатовыя.

Калі чалавек ужо атрымаў рашэньне аб візе, але не пасьпеў забраць пашпарт да закрыцьця візавага цэнтру, яго таксама перададуць у VFS Global, і пашпарт трэба будзе забіраць ужо там.

У візавым цэнтры Вялікай Брытаніі ў Менску зьвяртаюць увагу, што дастаўка рашэньня па заявах беларусаў на візу зь Вялікай Брытаніі ў Беларусь «займае арыенціровачна тры тыдні з моманту прыняцьця рашэньня па Вашай заяве».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG