Аляксандар Лукашэнка назваў Дональда Трампа пераможцам на выбарах прэзыдэнта ЗША.
Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, пра гэта ён заявіў у часе наведваньня і афіцыйнага адкрыцьця ў Менску басэйна міжнароднага стандарту, які будавалі кітайцы.
«Сёньня пра сацыялізм усё больш і больш пачынаюць гаварыць. Калі ў сярэдзіне 90-х, я памятаю, проста тапталі нагамі ўсе гэтыя азначэньні... Праўда, і ў Амэрыцы сёньня гэта нецэнзурнае слова, нават з вуснаў Трампа, які перамог, прэзыдэнта, які абвінавачваў Камалу Гарыс у тым, што яна сацыялістка і камуністка. Ён заўзяты капіталіст, Трамп, мільярдэр», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Форум