Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы рэкорд. У чарзе на выезд зь Беларусі ў Польшчу — больш за 1,3 тысячы легкавых аўтамабіляў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

27 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы сабралася рэкордная чарга зь легкавых аўтамабіляў, сьведчаць зьвесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

У чарзе на выезд зь Беларусі ў суседнія краіны Эўразьвязу 27 кастрычніка па стане на 16.00 стаялі больш за 2,4 тысячы транспартных сродкаў.

На мяжы з Польшчай — рэкордныя чэргі зь легкавых аўтамабіляў. Па стане на 16.00 27 кастрычніка ў пункце пропуску Берасьце, у чарзе на выезд зь Беларусі ў Польшчу стаялі 1300 легкавікоў і 75 аўтобусаў. Па стане на 18.00 чарга зь лезкавых аўтамабіляў вырасла да 1363.

Менсктранс ужо паведаміў пра затрымкі некаторых аўтобусаў. Так, адпраўленьне аўтобусу Варшава — Менск, як мусіў выехаць з польскай сталіцы ў 7.00, перанесьлі на 14.00 з прычыны працяглага праходжаньня дзяржаўных межаў. Аўтобус Варшава — Менск (АС 5278-7) адпраўленьнем з Варшавы 27 кастрычніка ў 12.00 «будзе выконвацца са спазьненьнем у 17.00», папярэдзіў перавозчык.

На выезд у іншыя краіны такіх чэргаў няма, але сабраліся чэргі з грузавога транспарту. Так на мяжы зь Літвой на 16.00 27 кастрычніка на памежным пераходзе Каменны Лог / Меднікі стаялі 240 фураў, у пункце пропуску Беняконі / Салечнікі — 385 фураў. Таксама ў чарзе ў Беняконях — 10 легкавікоў.

Па стане на 18.00 чарга з фураў у Каменным Логу зьменшылася да 160, у Беняконях — да 370. Таксама ў Каменным Логу на 18.00 у чарзе стаялі 70 легавікоў і два аўтобусы, у Беняконях чарга зь легкавікоў вырасла да 40.

На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску Грыгораўшчына (Патэрніекі) па стане на 16.00 стаялі 360 грузавікоў і 35 легкавых аўтамабіляў, на 18.00 — 370 фураў і 40 легкавікоў.

  • Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.
  • 8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два літоўскія памежыя пераходы — у Медніках і Салечніках.
  • Пасьля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту Саюзу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўленьня волі) 10 лютага 2023 году Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (зь беларускага боку Бераставіца).
  • 19 верасьня 2023 году з прычыны павелічэньня наплыву нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і пункт пропуску Сіленэ (Урбаны).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG