Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі Цэнтрабанк падняў ключавую стаўку на максымальную за 20 гадоў вышыню


Будынак расейскага Цэнтрабанку
Будынак расейскага Цэнтрабанку

Гэта трэцяе падвышэньне запар.

25 кастрычніка расейскі Цэнтрабанк павысіў ключавую стаўку да максымальнага ўзроўню за 20 гадоў — да 21%. Гэта трэцяе падвышэньне ключавой стаўкі запар, яна вырасла адразу на 2%.

Апошні раз на такім узроўні стаўка была ў 2003 годзе. Паказьнік пастаянна зьніжаўся з 1998 году, калі яго значэньне дасягнула 150%.

Павышэньне стаўкі павялічвае кошт крэдытаў для эканомікі і насельніцтва і зьніжае эканамічны рост, што павінна прывесьці да зьніжэньня інфляцыі.

У тлумачэньні расейскага Цэнтрабанку гаворыцца, што прычынай такога рашэньня стаў істотна вышэйшы за прагнозны рост інфляцыі і рост інфляцыйных чаканьняў.

«Рост унутранага попыту значна апярэджвае магчымасьці пашырэньня прапановы тавараў і паслуг. Дадатковыя выдаткі бюджэту і адпаведнае пашырэньне дэфіцыту фэдэральнага бюджэту ў 2024 годзе аказваюць праінфляцыйны эфэкт», — гаворыцца ў паведамленьні банку.

Цэнтрабанк таксама падкрэсьліў зьніжэньне тэмпаў эканамічнага росту ў краіне. Тлумачыцца гэта недахопам працоўнай сілы і вытворчых магутнасьцяў.

Адметна, што ў кастрычніку Міжнародны валютны фонд павысіў прагноз росту расейскай эканомікі па выніках году да 3,6%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG