Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 25 лістапада: менчука судзяць за пратэсты 2020 году


Сілавікі. Ілюстрацыйнае фота
Сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У судзе Маскоўскага раёну Менску 25 кастрычніка пачаўся працэс над Мікалаем Ражко, піша «Вясна». Раней было вядома, што яго затрымалі за камэнтары і рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога», але цяпер абвінавачваюць толькі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Яму ставіцца ў віну ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году. Справу разглядае Тацяна Пірожнікава.

Інфармацыя пра затрыманьне Мікалая зьявілася ў тэлеграм-каналах сілавікоў 18 жніўня. На відэа сілавікоў Мікалай казаў, што выходзіў на пратэсты летам 2020 году, пісаў камэнтары ў чатах, але «ўжо нават ня памятае, якія», а таксама што рэгістраваўся ў чат-боце пляну «Перамога». У відэа паказалі фота Мікалая на акцыі пратэсту ў Менску, а таксама скрыншоты камэнтароў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG