Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі на паўгоду ўвёў ліцэнзаваньне на вываз льновалакна


Поле, засеянае лёнам. Ілюстрацыйнае фота
Поле, засеянае лёнам. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі вытворчасьць льновалакна зьнізілася з 1990 году на 14 %.

Савет міністраў Беларусі ўвёў ліцэнзаваньне на вываз льновалакна на паўгоду.

Як адзначаецца ў пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, разавыя ліцэнзіі будзе выдаваць канцэрн «Беллегпрам».

Улады могуць адмовіць у выдачы ліцэнзіі ў выпадку невыкананьня плянаў пастаўкі льновалакна для дзяржаўных патрэбаў, адсутнасьці ў пастаўшчыка ўласнай вытворчасьці ільнотрасты, адсутнасьці на складах заяўленых на вываз аб’ёмаў.

Урад вырашыў, што гэтая мера нетарыфнага рэгуляваньня будзе распаўсюджвацца на льновалакно, якое паходзіць зь Беларусі і ўжо знаходзіцца на мытнай тэрыторыі, і ня будзе выкарыстоўвацца датычна той прадукцыі, якая перамяшчаецца ў межах транзытных перавозак, што пачаліся і заканчваюцца за межамі Беларусі.

У Беларусі вытворчасьць льновалакна зьнізілася з 1990 году на 14 %.

Сёлета лён пасадзілі на 44 345 гектараў, хоць плянавалі для гэтага 49 600 гектараў. У 2023 годзе сабралі 55 тысяч тон лёну, сёлета плянавалі сабраць аналягічны аб’ём. Вытворцы павінны забясьпечыць пастаўку лёну дзяржаве ў аб’ёме 700 тон.

9 кастрычніка міністар антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Аляксей Багданаў патлумачыў неабходнасьць ўвядзеньня ліцэнзаваньня на вываз зь Беларусі капусты, яблык і цыбулі магчымым дэфіцытам гэтых тавараў.

10 кастрычніка ўрад Беларусі на тры месяцы ўвёў ліцэнзаваньне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў і рэпчатай цыбулі, а перад гэтым на паўгоду абмежавалі і вываз збожжа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG