Як паведамляе «Вясна», яе абвінавачваюць паводле двух артыкулаў — «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК) і «Фінансаваньне або іншая фінансавая падтрымка вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Справу разглядае судзьдзя Алена Шылько.
Марыне Леановіч пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Вядома, што Марыне Леановіч 28 гадоў, яна піша артыкулы для беларускай Вікіпэдыі, робіць ілюстрацыі і перакладае на беларускую мову, піша вершы, сацсеткі вядзе па-беларуску, але пад псэўданімамі, пісала «Наша ніва».
Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны Марына паехала жыць у Грузію. Пра затрыманне Марыны стала вядома ў кастрычніку 2023 году, калі яна вярнулася ў Беларусь.
Форум