Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію ў хіміі прысудзілі за працу зь бялкамі


Дэйвід Бэйкер, Дэміс Хасабіс, Джон Джампэр
Дэйвід Бэйкер, Дэміс Хасабіс, Джон Джампэр

Нобэлеўскую прэмію ў хіміі прысудзілі 9 кастрычніка, празь дзень пасьля таго, як два піянэры ў галіне штучнага інтэлекту атрымалі прэмію ў фізыцы.

Нобэлеўскі камітэт Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук абвясьціў уладальнікаў прэміі ў хіміі. Сёлета імі сталі адразу тры навукоўцы.

Гэта Дэйвід Бэйкер (вашынгтонскі ўнівэрсытэт у Сіетле, ЗША) і супрацоўнікі Google Deepmind Дэміс Хасабіс і Джон Джампэр.

У 2003 годзе Бэйкер распрацаваў новы бялок, і з таго часу ягоная дасьледчая група стварала адно за адным бялковыя ўтварэньні, у тым ліку бялкі, якія можна выкарыстоўваць у фармацэўтычных прэпаратах, вакцынах, нанаматэрыялах і малюсенькіх датчыках, паведаміў Нобэлеўскі камітэт.

Хасабіс і Джампэр стварылі мадэль штучнага інтэлекту, якая змагла прадказаць структуру практычна ўсіх 200 мільёнаў бялкоў, якія ідэнтыфікавалі дасьледнікі.

Летась узнагароду атрымалі трое навукоўцаў за працу над квантавымі пунктамі — малюсенькімі часьцінкамі дыямэтрам усяго некалькі нанамэтраў, якія могуць выпраменьваць вельмі яркае каляровае сьвятло і чыё прымяненьне ў паўсядзённым жыцьці ўключае электроніку і мэдыцынскую візуалізацыю.

Прэмію ў мэдыцыне ў панядзелак атрымалі Віктар Амброс і Гэры Раўкун, іх узнагародзілі за адкрыцьцё драбнюткіх кавалачкаў генэтычнага матэрыялу, якія служаць спалучальнікамі ўнутры клетак і дапамагаюць кантраляваць працэсы ў клетках арганізму. Калі навукоўцы змогуць лепш зразумець, як яны працуюць і як імі маніпуляваць, гэта можа прывесьці да стварэньня магутных мэтадаў лячэньня такіх захворваньняў, як рак.

У аўторак прэмію ў фізыцы прысудзілі Джону Гопфілду з Прынстанскага ўнівэрсытэту (ЗША) і Джэфры Гінтану з Унівэрсытэту Таронта (Канада). «За асноватворныя дасьледаваньні і вынаходзтвы, якія ўключалі машыннае навучаньне з дапамогай штучных нэўронавых сетак». Гопфілд стварыў асацыятыўную памяць, якая можа захоўваць і аднаўляць выявы і іншыя тыпы дадзеных. Гінтан вынайшаў мэтад, які можа аўтаномна знаходзіць уласьцівасьці ў дадзеных і выконваць такія задачы, як ідэнтыфікацыя канкрэтных элемэнтаў на фатаграфіях.

Прэмія прадугледжвае грашовую ўзнагароду ў памеры 11 мільёнаў швэдзкіх кронаў (1 мільён даляраў) з спадчыны стваральніка прэміі, швэдзкага вынаходніка Альфрэда Нобэля. Яна прысуджалася 117 разоў. Ляўрэатаў запрашаюць атрымаць узнагароды на цырымоніі 10 сьнежня, у гадавіну сьмерці Нобэля.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG