Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: на гэтым тыдні за ўдзел у пратэстах 2020 году будуць судзіць сама меней 33 чалавекі


Суд над удзельнікамі пасьлявыбарных пратэстаў 2020 году ў Берасьці. 2021
Суд над удзельнікамі пасьлявыбарных пратэстаў 2020 году ў Берасьці. 2021

Усяго паводле крымінальнага артыкулу, які назвалі «народным», за ўдзел у пратэстах супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў 2020 году асудзілі звыш 2500 чалавек.

З 2-га па 6 верасьня па ўсёй Беларусі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак») будуць судзіць як мінімум 33 чалавекі.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пасьлявыбарных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паралельна працягваюцца затрыманьні.

Лідэрамі ў перасьледзе, паводле праваабаронцаў, застаюцца Менск і Берасьцейшчына. Так, 4 верасня ў судзе Берасьцейскага раёну будуць судзіць адразу 11 чалавек, а на наступны дзень у судзе Бярозаўскага раёну пачнецца працэс над чатырма мясцовымі жыхарамі.

Паводле інфармацыі «Вясны», агулам з 2020 году паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу асудзілі сама меней 2579 чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG