Як паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на польскія Wiadomości, мужчыны нібыта патрабавалі ад сям’і выкрадзенага вярнуць доўг, зьдзекаваліся з чалавека, марылі яго голадам, «заткнулі яму рот затычкаю і перавозілі ў багажніку».
У затрыманьні ўдзельнічалі паліцыянты з Закапанэ і Малапольскага ваяводзтва. Паведамляецца, што паліцыя ідэнтыфікавала аўтамабіль, у якім перавозілі закладніка. Калі машына спынілася перад крамай у населеным пункце Касьцеліска, праваахоўнікі «правялі жорсткую апэрацыю па затрыманьні».
У машыне, як заяўлена, былі 36-гадовы грамадзянін Беларусі, 30-гадовы жыхар Татроўскага павету Польшчы і выкрадзены мужчына.
Суд пастанавіў узяць падазраваных пад варту на 3 месяцы. Ім пагражае да 25 гадоў пазбаўленьня волі.
Форум