«Гэта адзінкавыя выпадкі пад інвэстыцыі нейкія. І гэта ўсё рашэньні прэзыдэнта. Лес і сельгасугодзьдзі. Каб усе разумелі, што ў наступным годзе будзе цалкам забаронена на адчужэньне зямель сельгаспрызначэньня. Адчужаць землі сельгаспрызначэньня — ні ў якім разу», — працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА выказваньне, якое Лукашэнка зрабіў у часе сваёй паездкі ў Салігоркі раён.
Выданьне «Позірк» нагадала, што цяпер парадак адчужэньне сельскагаспадарчых зямель у Беларусі рэгулюе артыкул 49 Кодэксу аб зямлі («Наданьне зямельных участкаў з сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчага прызначэньня, зямель прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага, гісторыка-культурнага прызначэньня, лясных зямель ляснога фонду для мэт, не зьвязаных з прызначэньнем гэтых зямель»).
Згодна з заканадаўствам вынятак магчымы «для разьмяшчэньня аб’ектаў нерухомай маёмасьці» ў выпадках, калі такое разьмяшчэньне дазволена прэзыдэнтам або ўрадам і зацьверджанымі імі праграмамі, прадугледжанае генплянамі населеных пунктаў або горадабудаўнічымі праектамі, схемамі землеўпарадкаваньня раёнаў, праектамі ўнутрыгаспадарчага землеўпарадкаваньня і схемамі комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласьцей ды іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.
Акрамя таго, можна адбіраць зямлю «для разьмяшчэньня аб’ектаў нерухомай маёмасьці ў выключных выпадках, калі адсутнічае магчымасьць разьмяшчэньня такіх аб’ектаў на зямельных участках зь іншых катэгорый і відаў зямель; для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, у тым ліку торфу, а таксама для выкарыстаньня геатэрмальных рэсурсаў нетраў і сушкі лігніну; у іншых выпадках, прадугледжаных законамі ці актамі прэзыдэнта».
Форум